Падзеі

31 студзеня: Пачалося Тэцкае наступленне камуністычных сіл падчас В’етнамскай вайны. 2 лютага: Прыняў першых наведвальнікаў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. 16 сакавіка: Масавае забойства ў Сангмі здзейснена ў час В’етнамскай вайны салдатамі Арміі ЗША. 12 красавіка: Распачаўся Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска. 20 красавіка: «Deep Purple» упершыню выступілі з канцэртам. 12 мая: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам). 18 ліпеня: Лідар чэшскіх камуністаў Аляксандр Дубчак абвясціў лозунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам». Утворана кампанія «Intel», яе заснавалі Роберт Нойс і Гордан Мур. 29 ліпеня: Адбылося вывяржэнне вулкана Арэнал, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон (Коста-Рыка). 15 жніўня: Землетрасенне на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек. 21 жніўня: Распачалася інтэрвенцыя Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію, у выніку якой задушана «Пражская вясна». 13 верасня: Албанія выходзіць з Арганізацыі Варшаўскага дагавора. 2 кастрычніка: Створаны Нацыянальны парк Рэдвуд (ЗША). 15 кастрычніка: Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin». 8 лістапада: Прынята Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах. 24 снежня: Касмічны апарат «Апалон-8» выйшаў на калямесяцовую арбіту. 26 снежня: Пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.

Нарадзіліся 22 студзеня: Франк Лебёф, французскі футбаліст 30 студзеня: Філіп VI, кароль Іспаніі 30 сакавіка: Селін Дыён, франкаканадская спявачка 12 красавіка: Алісія Копала, амерыканская актрыса 24 чэрвеня: Барыс Гельфанд, беларускі і ізраільскі шахматыст 5 жніўня: Марын Ле Пен, французскі палітык 14 жніўня: Дарафей Фіёнік, польскі гісторык і этнограф беларускага паходжання 24 жніўня: Джэймс Тоні, амерыканскі баксёр 28 верасня: Міка Хакінен, фінскі аўтагоншчык

Памерлі 18 лютага: Сігурд Эрыксан, шведскі этнограф (нар. 26.3.1888) 14 ліпеня: Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі, рускі пісьменнік 2 кастрычніка: Марсель Дзюшан, французскі і амерыканскі мастак (нар. 28.7.1887)