Багамо́лаўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы пачынаецца рака Іволька (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя як сяліба ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе знаходзілась паштовае аддзяленне. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Крыўск).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 2 двары, 28 жыхароў (паводле перапісу). 1926 год — 10 двароў, 72 жыхара. 1959 год — 46 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет