Бае́ц (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля. Недалёка ад вёскі пачынаецца рака Крапіўня, прыток Дняпра.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606)., да 5 жніўня 1996 года — у склад Недайскага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — у склад Старабудскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет