Галы́ (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія Размяшчэнне У 11 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 59 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога ў 1866 годзе меў 988 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 292 дзесяцін зямлі.

У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.

Дынаміка 1868 год — 12 двароў, 194 жыхара. 1908 год — 19 двароў. 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет