Засце́нны — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам. Побач радовішча суглінкаў.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сем'яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). Да 6 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Халоцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082)., пасля — у складзе Рагінскага сельсавета, з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1926 год — 17 двароў, 37 жыхароў. 1959 год — 80 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — жыхары (10 сем’яў) пераселены.

Літаратура