__NOTOC__

27 ліпеня — дзвесце восьмы (дзвесце дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1320: Адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна. 1644: Паводле прывілея караля Уладзіслава IV Вазы заснаваны Скідзель. 1794: У часе Вялікай французскай рэвалюцыі арыштаваны Максімільен Рабесп’ер. 1812: Адбылася бітва пад Кобрынам, перамога расійскіх войскаў над саксонскай брыгадай. 1922: У Бруселі заснаваны Міжнародны геаграфічны саюз. 1941: Пад нацысцкай акупацыяй пачала выдавацца «Менская газэта». 1952: Адкрыўся суднаходны Волга-Данскі канал. 1953: Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэя падпісалі пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў. 1955: Скончылася акупацыя Аўстрыі заходнімі саюзнікамі, якая цягнулася з канца 2-ой сусветнай вайны. 1990: Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 2018: Назіралася самае працяглае месячнае зацьменне XXI стагоддзя.

Нарадзіліся thumb|left|100px|Іаган Бернулі 1667: Іаган Бернулі, швейцарскі матэматык 1740: Жанна Барэ, французская падарожніца 1801: Джордж Бідэль Эйры, англійскі астраном 1824: Аляксандр Дзюма, сын, французскі пісьменнік 1848: Лоранд Этвеш, венгерскі фізік (пам. 8.4.1919) 1856: Эторэ Пайс, італьянскі гісторык 1871: Эрнст Цэрмела, нямецкі матэматык 1881: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930) 1900: Чарлз Відар, амерыканскі рэжысёр 1906: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопіса «Kultura» у Парыжы 1907: Петар Лубарда, югаслаўскі мастак 1910: Жульен Грак, французскі пісьменнік 1917: Бурвіль, французскі комік. 1921: Эўхеніа Касеру, нямецкі лінгвіст 1928: Джозеф Кітынгер, афіцэр ВПС ЗША, здзейсніў самы высокі скачок з парашутам 1936: Марыс-Рудольф Ліепа, латвійскі артыст балета (пам. 1989) 1955: Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец 1976: Дэміс Хасабіс, брытанскі даследчык штучнага інтэлекту, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1981: Арцём Арашонак, беларускі пісьменнік, перакладчык 1983: Лорык Цана, албанскі футбаліст 1987: Алена Ясеніна, расійская эстрадная спявачка, паэтэса 1993: Сейдж Коцэнбург, амерыканскі сноўбардыст, алімпійскі чэмпіён 1997: Рай Бенджамін, амерыканскі лёгкаатлет

Памерлі thumb|right|100px|Гертруда Стайн 916: Клімент Охрыдскі, македонскі асветнік 1061: Мікалай II, Папа Рымскі 1101: Конрад II, кароль Італіі 1590: Сікст V, Папа Рымскі 1697: Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1648 або 1653) 1841: Міхаіл Лермантаў, рускі паэт (нар. 3(15).10.1814) 1844: Джон Дальтан, англійскі фізік і хімік 1903: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (нар. 25.7.1840) 1910: Уладзіслаў Дыбоўскі, польска-беларускі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст (нар. 18.4.1838) 1917: Эміль Тэадор Кохер, швейцарскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) 1942: Карл Пярсімягі, эстонскі мастак 1946: Гертруда Стайн, амерыканская пісьменніца (нар. 3.2.1874) 1951: Паўль Когерман, эстонскі хімік 1969: Яўхім Кіпель, беларускі педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 25.12.1895) 1970: Антоніу ды Алівейра Салазар, партугальскі дзяржаўны дзеяч 1980: Махамед Рэза Пехлеві, апошні шах Ірана 1984: Зіновій Бабій, украінскі і беларускі спявак (нар. 27.1.1935) 2008: Валерый Паўлавіч Міронаў, беларускі артыст балета 2017: Сэм Шэпард, амерыканскі акцёр 2019: Карлас Крус-Дыес, венесуэльскі мастак 2021: Жан-Франсуа Стэвенен, французскі акцёр

Святкуюць В'етнам: Дзень памяці ахвяр Паўночная Карэя: Дзень перамогі ў Карэйскай вайне

727