Ле́нінскі (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чабатовіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінец», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 16 двароў, 104 жыхары. 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет