Індол (бенза[b]пірол) — бясколерныя крышталі з пахам, якія нагадваюць нафталін. З'яўляецца родапачынальнікам шырокага класа прыродных злучэнняў. Змяшчаецца ў каменнавугальнай смале, у некаторых эфірных алеях (напрыклад, у алеі язміну).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Гетэрацыклічныя злучэнні *