__NOTOC__

28 кастрычніка — трыста першы (трыста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

306: Максенцый абвешчаны рымскім імператарам. 312: Адбылася бітва ля Мульвійскага моста, дзе сустрэліся арміі Канстанціна і Максенцыя. Канстанцін перамог, Максенцый патануў у Тыбры. 1523: У Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». 1886: Адбылося афіцыйнае адкрыццё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку. 1925: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія. 1939: У Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР (сконч. 30.10.1939). 1945: У Мінску закладзены парк Перамогі. 1995: Антоніу Гутэрыш узначаліў урад Партугаліі. 1999: Заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Нарадзіліся

1017: Генрых III Чорны, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 5.10.1056) 1751: Дзмітрый Бартнянскі, рускі кампазітар (пам. 10.10.1825) 1793: Сіманас Даўкантас, літоўскі гісторык (пам. 6.12.1864) 1804: П'ер Франсуа Ферхюльст, бельгійскі матэматык (пам. 15.2.1849) 1815: Людавіт Штур, славацкі пісьменнік, філолаг, грамадскі дзеяч, палітык, філосаф, гісторык, педагог, публіцыст 1884: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра (пам. 20.10.1942) 1903: Іўлін Во, англійскі пісьменнік (пам. 10.4.1966) 1903: Антоніа Кальдэрара, італьянскі мастак 1904: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык (пам. 11.8.1954) 1912: Рычард Дол, брытанскі фізіёлаг 1922: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік 1930: Раймунд Гірке, нямецкі мастак 1945: Пеэтэр Тульвістэ, эстонскі псіхолаг 1946: Віктар Ігнатавіч Клімчук, беларускі тэатральны рэжысёр 1955: Біл Гейтс, заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft 1956: Махмуд Ахмадзінежад, іранскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1967: Джулія Робертс, амерыканская актрыса

Памерлі

312: Максенцый, рымскі імператар 1412: Маргарыта I Дацкая, каралева Даніі 1704: Джон Лок, брытанскі педагог і філосаф (нар. 29.8.1632) 1740: Ганна Іванаўна, імператрыца расійская 1841: Юхан Арфведсан, шведскі хімік 1856: Іаган Петэр Крафт, нямецкі і аўстрыйскі мастак 1939: Эліс Брэйдзі, амерыканская актрыса 1987: Андрэ Масон, французскі жывапісец 1993: Юрый Лотман, савецкі літаразнавец 2002: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог (нар. 9.5.1941) 2013: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак 2014: Майкл Сата, прэзідэнт Замбіі

Святкуюць Міжнародны дзень анімацыі , Дзень Охі , Дзень армейскай авіяцыі (Дзень ваеннага лётчыка) , Дзень вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў

К28