Уладзімір Аляксеевіч Ярэц () — беларускі падарожнік.

Біяграфія Ва ўзросце 1 года, упаўшы з вышыні, страціў слых. Вучыўся ў Кобрынскай школы для глухіх дзяцей, у ПТВ. Працаваў рамонтнікам-інструментальшчыкам на Мінскім мотавелазаводзе. Мае двух сыноў — Уладзіміра і Юрыя.

У першых (1960—1966) падарожжах на матацыкле не меў правоў упраўлення. Толькі аб’ехаўшы 42 горада еўрапейкай часткі СССР, як выключэнне, атрымаў у Мінску правы ўпраўлення матацыклам — быў першым у Беларусі глухім, які атрымаў вадзіцельскія правы. У 1967—1982 г. на мапедзе «Ява-50», матацыкле «Ява-350» і аўтамабілі ВАЗ-2106 «Жыгулі» здзейсніў 11 падарожжаў па тэрыторыі колішняга СССР, пабыўшы ў кожнай савецкай рэспубліцы, за 15 год праехаўшы агулам больш за 400 тыс. кіламетраў. На заводзе на час падарожжаў браў адпачынак за свой кошт або часова звальняўся.

Спадзяваўся трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса як адзіны ў свеце глуханямы, які здзейсніў падарожжа вакол Зямлі на матацыкле.

Памёр 9 снежня 2021 года.

Крыніцы

Літаратура Рыжанкова Л. В путешествия — от глухоты // Вечерний Минск № 177(8735). 16 сент. 1997; Гурина О. Владимир Ярец Мечтает попасть в Книгу рекордов Гиннеса, как единственный в бывшем Советском Союзе глухонемой, в одиночку исколесивший на мотоцикле всю Европу // «Facty i kommentarii»: Человек и общество. 18 ноября 1999; Белецкая Л. (Торонто) Вокруг света на мотоцикле без языка и в тишине // BBCRUSSIAN.com. 05 июня 2004 г., 00:52 GMT

Спасылкі

Сайт Уладзіміра Ярца

Катэгорыя:Падарожнікі Беларусі Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса