Фукоза, 6-дэзаксігалактоза — монацукрыд, які адносіцца да дэзаксігексозаў.

Знаходжанне ў прыродзе Уваходзіць у склад шматлікіх прыродных злучэнняў, у якіх прысутнічае часцей за ўсё ў L-форме (раслінныя і бактэрыяльныя поліцукрыды; глікапратэіды, у тым ліку рэчывы груп крыві; алігацукрыды малака); D-фукоза - кампанент некаторых раслінных гліказідаў. Вядомыя ферменты (фуказідазы), што адшчапляюць рэшту фукозы ад малекул алігацукрыдаў. Палімер фукозы, які змяшчаецца ў бурых водарасцях і ігласкурых называецца фукаідан. Ферменты, што расшчапляюць фукаідан называюцца фукаіданазы або фукаідан гідралазы.

Катэгорыя:Гексозы