Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. , горад Златавуст, Чалябінская вобласць) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985), міжнародны гросмайстар (1970), заслужаны майстар спорту СССР (1974). Трохразовы чэмпіён свету па шахматах сярод мужчын (1975, 1978, 1981), трохразовы чэмпіён свету ФІДЭ (1993, 1996, 1998), двухразовы чэмпіён свету ў складзе зборнай СССР (1985 і 1989), трохразовы чэмпіён СССР (1976, 1983, 1988), чэмпіён РСФСР (1970). Ганаровы грамадзянін Златавуста (1979), Маладзечна (1996) і Тулы (1998).
На працягу многіх гадоў — дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. У маі 2021 года быў узнагароджаны ордэнам за «вялікі ўклад ва ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці, развіццё парламентарызму і актыўную законатворчую дзейнасць»https://belisrael.info/?p=28088.
Не раз наведваў Беларусь. У снежні 1979 года сустракаўся з Пятром Машэравым і адыграў пэўную ролю ў тым, што ў Мінску з'явіўся Палац шахмат і шашак (адкрыты ўвосень 1985 года)https://belisrael.info/?p=22084. Увесну 1996 года прыязджаў у Беларусь на міжнародны шахматны фестываль: згуляў у Мінску таварыскі матч з маладым шахматыстам Аляксеем Чарнушэвічам, у час сустрэчы з А. Лукашэнкам паразмаўляў з ім пра лёс Палаца шахмат і шашак, даў сеанс адначасовай гульні ў Маладзечна (і стаў ганаровым грамадзянінам гэтага горада)https://belisrael.info/?p=27689. Ініцыяваная Карпавым праграма «Шахматы ў турмах» з 2000-х гадоў дзейнічала і ў Беларусі.
Адным з трэнераў А. Карпава быў Сямён Абрамавіч Фурман.
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.93
Спасылкі
Карпаў Анатоль Яўгенавіч — старонка на сайце «Грамадскай палаты РФ» Партыі ў базе ChessGames Анатолий Карпов: «Даже покер обошел шахматы по популярности, это позор…»
Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Шахматысты Расіі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шахматах Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пераможцы шахматных Алімпіяд Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па шахматах Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Шахматныя журналісты Катэгорыя:Філатэлісты СССР Катэгорыя:Філатэлісты Расіі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца I ступені Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Маладзечна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тулы