__NOTOC__ 2 лютага — трыццаць трэці дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
962: Атон I Вялікі стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі 1207: Terra Mariana («Зямля дзевы Марыі») у Прыбалтыцы абвешчана княствам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1119: Калікст II стаў Папам Рымскім 1348: Адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства 1386: Адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы 1508: Міхаіл Глінскі з узброеным атрадам учыніў расправу над Янам Забярэзінскім у маёнтку пад Гродна 1536: Заснавана сталіца Аргенціны — Буэнас-Айрэс 1626: Каранацыя Карла І, караля англійскага 1831: Пачатак пантыфікату Рыгора XVI, 254-га Папы Рымскага (1831—1846) 1848: Скончылася амерыкана-мексіканская вайна 1846—1848 г. 1861: Францыя прызнала незалежнасць Манака 1886: У ЗША упершыню афіцыйна святкавалі дзень сурка 1920: У Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна з якім Савецкая Расія прызнала незалежнасць Эстоніі 1922: Упершыню цалкам апублікаваны раман Джэймса Джойса «Уліс» 1943: Поўнай капітуляцыяй германскіх войск завяршылася Сталінградская бітва. 1945: Аляксій I абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі 1968: Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей прыняў першых наведвальнікаў 1971: Падпісана «Рамсарская канвенцыя» 2014: Кітаец Дзін Цзюньхуэй атрымаў перамогу ў фінале снукернага «German Masters»
Нарадзіліся
1494: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта I Старога (пам. 19.11.1557) 1522: Лодавіка Ферары, італьянскі матэматык (пам. 1565) 1536: Пётр Скарга, польскі каталіцкі тэолаг, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўніверсітэта (пам. 1612). 1649: Бенедыкт XIII, Папа Рымскі (1724—1730; пам. 21.2.1730) 1669: Луі Маршан (музыкант) 1700: Ёган Крыстаф Готшэд, нямецкі пісьменнік 1704: Гіём Франсуа Лапіталь, французскі матэматык 1754: Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор, французскі палітык і дыпламат 1838: Канстанцін Каліноўскі, беларускі рэвалюцыянер, публіцыст (пам. 22.3.1864) 1844: Марыя Ганкель, першая паэтэса на эсперанта (пам. 15.12 1929) 1882: Джэймс Джойс, ірландскі пісьменнік (пам. 13.1.1941) 1885: Альда Палацэскі, італьянскі пісьменнік 1902: Станіслаў Грынкевіч, беларускі ўрач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (пам. 25.7.1945) 1903: Ойген Коган, нямецкі палітолаг, сацыёлаг 1904: Валерый Чкалаў, савецкі лётчык-выпрабавальнік (пам. 15.12.1938) 1915: Аба Эвен, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1919: Збігнеў Ленгрэн, польскі мастак 1939: Дэйл Мортэнсен, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010) 1955: Лешак Энгелькінг, польскі пісьменнік, літаратуразнаўца, літаратуры крытык, перакладчык 1957: Аляксей Анатолевіч Ляляўскі, беларускі рэжысёр 1958: Данчык, беларускі спявак і журналіст 1977: Шакіра, калумбійская спявачка 1979: Ксенія Зікункова, беларуская біятланістка 1996: Пол Мескал, ірландскі акцёр 1996: Манон Брунэ, французская фехтавальшчыца, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі thumb|100px|Дзмітрый Мендзялееў 483 да н.э.: Сідхартха Гаўтама, індыйскі прынц, пасля пераўвасаблення Буда 619: Лаўрэнцій Кентэрберыйскі, другі архібіскуп Кентэрберыйскі 1250: Эрык XI, кароль шведскі 1348: Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч, князь полацкі (1336—1345), князь пінскі (нар. ~1295) 1491: Марцін Шангаўэр, нямецкі жывапісец 1660: Гастон Арлеанскі, герцаг Анжуйскі 1769: Клімент XIII, Папа Рымскі 1875: Карл Якаб Сундэваль, шведскі заолаг 1892: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф (нар. 24.7.1820) 1907: Дзмітрый Мендзялееў, рускі навуковец, хімік (нар. 8.2.1834) 1979: Сід Вішэс, брытанскі музыка 1983: Мікола Прашковіч, беларускі дысідэнт, літаратуразнаўца, перакладчык 1995: Дональд Плезенс, англійскі акцёр 2007: Жызель Паскаль, французская актрыса 2014: Філіп Сеймур Хофман, амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» 2015: Андрэй Кузьменка, украінскі спявак
Святкуюць Каталікі: Ахвяраванне Пана (Грамніцы). Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. : Дзень моладзі. , : Дзень сурка. Канарскія астравы: Дзень Маці Божай з Кандэлярыі. : Дзень вайсковай славы Расіі. Тайланд: Дзень вынаходніка : Дзень свечак.
202