__NOTOC__
2 мая (2 траўня) — сто дваццаць другі (сто дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1335: Атон Вясёлы з дынастыі Габсбургаў атрымлівае ад імператара Людвіга IV Карынтыю і паўднёвую частку Ціроля ў якасці лена. 1447: Вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў прывілей, які пашыраў правы баяраў і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ. 1808: У Мадрыдзе пачалося паўстанне супраць войска Напалеона. 1879: У Мадрыдзе створана Іспанская сацыялістычная працоўная партыя. 1889: Імператар Эфіопіі Менелік II падпісаў пагадненне аб дружбе з Італіяй і перадаў Эрытрэю пад італьянскі кантроль. 1945: Капітуляцыя берлінскага гарнізона перад савецкімі войскамі. 1975: Пачаўся выпуск аўтамабіля BMW E21. 1977: Трагедыя ў Крыжоўцы, сутыкненне пасажырскага цягніка «Гродна — Орша» з прыгарадным электрацягніком, у выніку якога загінулі 22 чалавекі. 2011: У Пакістане ў выніку спецаперацыі забіты Усама бін Ладэн, лідар тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда». 2014: У выніку супрацьстаяння ў Адэсе знішчаны лагер прыхільнікаў федэралізаці Украіны, згарэў Дом прафсаюзаў, загінулі паводле афіцыйных звестак 42 чалавекі.
Нарадзіліся
1360: Юнлэ, кітайскі імператар 1458: Леанора Авіская, каралева Партугаліі 1660: Алесандра Скарлаці, італьянскі кампазітар (пам. 24.10.1725) 1729: Кацярына II, расійская імператрыца 1802: Генрых Густаў Магнус, нямецкі фізік і хімік 1806: Шарль Глейр, швейцарскі мастак 1903: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр 1903: Бенджамін Спок, амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч (пам. 15.3.1998) 1904: Марыс Эстэў, французскі мастак 1911: Мірзо Турсун-задэ, таджыкскі паэт 1929: Джыгме Дорджы Вангчук, трэці кароль Бутана 1935: Луіс Суарэс Мірамонтэс, іспанскі футбаліст 1936: Норма Алеандра, аргенцінская актрыса 1939: Леанід Канеўскі, украінскі, расійскі і яўрэйскі акцёр 1942: Войцех Пшоняк, польскі акцёр 1946: Дэвід Сушэ, брытанскі акцёр 1949: Бары Купер, брытанскі музыказнавец 1961: Стывен Долдры, англійскі рэжысёр 1975: Дэвід Бекхэм, англійскі футбаліст
Памерлі 907: Барыс I, кіраўнік Балгарыі 1519: Леанарда да Вінчы, выдатны мастак, архітэктар, навуковец (нар. 15.4.1452) 1736: Альберт Себа, нідэрландскі натураліст 1857: Альфрэд дэ Мюсэ, французскі паэт 1900: Іван Айвазоўскі, расійскі мастак-марыніст (нар. 29.7.1817) 1922: Ганна Місуна, беларускі, польскі, літоўскі, расійскі археолаг (нар. 12.11.1868) 1947: Адольф Эрсблё, нямецкі мастак 1997: Валерый Шаблюк, беларускі гісторык (нар. 3.8.1953) 2011: Усама бін Ладэн, лідар ісламскай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» (нар. 1957) 2012: Брам Богарт, бельгійскі мастак 2015: Мая Плісецкая, савецкая і расійская артыстка балета, харэограф (нар. 20.11.1925) 2015: Рут Рэндэл, брытанская пісьменніца
Святкуюць Інданезія: Дзень адукацыі Іран: Дзень настаўніка Літва: Дзень маці М'янма: Дзень сялян Польшча: Дзень сцяга
502