Рэнан Брэсан (; нар. ) — бразільскі і беларускі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).
Клубная кар’ера Пачаў шлях у прафесійны футбол у сваім родным горадзе ў 2005 годзе, калі ўтварылася мясцовая каманда «Атлетыка Сідадэ». У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Гомелем». За 2 гады гульні забіў 7 галоў. Футбаліст гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату.
У студзені 2010 года падпісаў кантракт з БАТЭ. У складзе БАТЭ выйграў мноства кубкаў і трафеяў, прызнаваўся 2 разы найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і Лігі чэмпіёнаў 2012/13.
У лістападзе 2012 года стала вядома пра пераход Брэсана ў «Аланію» з УладзікаўказаРэнан Брэсан пераходзіць у расійскую «Аланію». У «Аланіі» не здолеў стаць іграком асновы. У кастрычніку 2013 года пакінуў «Аланію» з-за фінансавых праблем у клубеРенан Брессан в одностороннем порядке расторг контракт с владикавказской "Аланией".
Пасля таго, як Брэсан стаў свабодным агентам, інтарэс да яго мела шмат клубаў з розных краін Еўропы і Азіі, а таксама Бразіліі10 клубов, в которых Ренан Брессан мог и еще может продолжить карьеру. У выніку ў студзені 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з дзейным чэмпіёнам Казахстана, клубам «Актабэ»Брессан подписал двухлетний контракт с "Актобе". Але, праз месяц з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам клуба і трэнерскага штаба пакінуў «Актабэ» і хутка стаў іграком іншага казахстанскага клуба — «Астаны»Брессан подписал двухлетний контракт с "Астаной". У сакавіку 2014 быў афіцыйна прадстаўлены як ігрок сталічнага клубаРенан Брессан официально представлен как футболист "Астаны" (ФОТО). Але ў выніку так і не здолеў зайграць у складзе «Астаны», рэдка праходзячы ў асноўны склад клуба. У ліпені 2014 года кантракт з «Астаной» быў разарваныРенан Брессан расторг контракт с "Астаной".
2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Рыу Аві»Брессан перешел в "Риу Аве". У складе «Рыу Аві» хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Пазней цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг клубаў Бразіліі і Турцыі. У чэрвені 2016 года перайшоў у кіпрскі АПОЭЛАПОЭЛ подписал контракт с Брессаном. Аднак, у кіпрскім клубе не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2017 года, разарваўшы пагадненне з АПОЭЛам, стаў іграком партугальскага «Шавіша»"Шавиш" официально сообщил о подписании контракта с Брессаном. У маі 2019 года, пасля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымейра-лізе, пакінуў камандуРенан Брессан расторг контракт с "Шавишем".
У верасні 2019 года падпісаў кантракт з клубам «Куяба» з бразільскай Серыі BРенан Брессан подписал контракт с бразильским клубом "Куяба". Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэнні кантракта ў снежні 2019 годаБрессан покинул "Куябу". У лютым 2020 года далучыўся да іншага клуба другога бразільскага дывізіёна — «Параны»Ренан Брессан нашел новый клуб, дзе стаў адным з вядучых ігракоў. У кастрычніку 2020 года падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 годаБрессан продлил контракт с "Параной" до декабря 2021 года. У лютым 2021 года, пасля таго як «Парана» страціла месца ў Серыі B, перайшоў у «Жувентуды»Футбол. Ренан Брессан перебрался из "Параны" в "Жувентуде" и продолжит карьеру в сильнейшем дивизионе чемпионата Бразилии, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу.
У чэрвені 2021 года падпісаў кантракт з клубам КРБРенан Брессан нашел новый клуб, а ў снежні 2021 года перайшоў у «Крысіуму»Ренан Брессан подписал контракт с "Крисиумой". У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»Брессан перешел в "Вила-Нову". З-за траўмы не згуляў ніводнага матча за каманду і ў лістападзе 2022 года пакінуў «Віла-Нову».
У пачатку 2023 года быў у складзе «Крысіумы» ў матчах чэмпіянату штата Санта-Катарына, аднак заставаўся на лаўцы запасных і не выхадзіў на поле. У лютым 2023 года разарваў кантракт з клубам і неўзабаве стаў іграком «Эрсіліу Лус» з Серыі D. У ліпені 2023 года перабраўся ў АБС з Серыі B, аднак ужо ў верасні 2023 года перастаў з’яўляцца на полі і хутка пакінуў каманду.
У лістападзе 2023 года далучыўся да футзальнай каманды «Барсемлона» з роднага горада Тубаран.
Міжнародная кар’ера У снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. У лютым 2012 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскім матчы са зборнай Малдовы. Улетку 2012 гуляў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях, дзе забіў мяч у браму Бразіліі.
Узнагароды Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2010, 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2010 Чэмпіён Беларусі (3): 2010, 2011, 2012 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Найлепшы футбаліст Беларусі: 2012 Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2011, 2012 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (4): 2009, 2010, 2011, 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Тубаран Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Рыу Аві Катэгорыя:Ігракі ФК АПОЭЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Шавіш Катэгорыя:Ігракі ФК Куяба Катэгорыя:Ігракі ФК Парана Катэгорыя:Ігракі ФК Жувентуды Катэгорыя:Ігракі ФК КРБ Катэгорыя:Ігракі ФК Крысіума Катэгорыя:Ігракі ФК Віла-Нова Гаянія Катэгорыя:Ігракі ФК Эрсіліу Лус Катэгорыя:Ігракі ФК АБС Натал Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Катэгорыя:Імігравалі ў Беларусь з Бразіліі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года