Эрскін Прэстан Колдуэл (; ) — амерыканскі пісьменнік-празаік, прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў літаратуры.

Біяграфія Нарадзіўся 17 снежня 1903 года ў мястэчку Уайт-Оўк (Штат Джорджыя) у сям’і святара. У маладосці змяніў шэраг прафесій. Пісьменніцкую кар’еру пачаў у 1931 годзе, апублікаваўшы зборнік навел «Амерыканская зямля» (англ.: American Earth). Затым рушылі ўслед новыя зборнікі апавяданняў, а таксама раманы «Тытунёвая дарога» (анг. Tobacco Road, 1932), «Боская дзялянка» (англ.: God’s Little Acre, 1933).

У 1937 годзе сумесна з мастачкай-фатографам Маргарэт Бурк-Уайт выдаў фотаальбом «Ты павінен убачыць іх твары» (анг. You Have Seen Their Faces). У 1939 годзе яны жэняцца — гэты шлюб працягнуўся да 1942 года.

Памёр 11 красавіка 1987 года.

Крыніцы

Спасылкі

Літаратура  — С. 388.

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі