Фларыян Грабніцкі (1664?, Полацкае ваяводства — ) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле іншых звестак — Віленскую акадэмію), доктар тэалогіі. Член ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэкакаталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
Літаратура Казуля C. Грабніцкі // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты Катэгорыя:Полацкія ўніяцкія архіепіскапы Катэгорыя:Віцебкія ўніяцкія епіскапы Фларыян Катэгорыя:Памерлі ў Полацкім раёне