Ксерафі́лы, сухалю́бы (ад  — сухі і φιλέω — люблю) — тып экстрэмафілаў, арганізмы якія жывуць ва ўмовах вельмі нізкай вільготнасці, і не пераносяць высокую вільготнасць.

Гэтыя арганізмы здольныя пераносіць высокую сухасць паветра ў спалучэнні з высокай тэмпературай. У іх добра развіты механізмы рэгуляцыі воднага абмену і прыстасавання да захавання вады ў арганізме. Многія з іх для падтрымання жыццядзейнасці прыстасаваліся выкарыстоўваць метабалічную ваду, якая ўтвараецца за кошт акіслення ліпідаў.

Літаратура

Ксерофильные организмы, ксерофилы // Шадже А. Е., Сиротюк Э. А., Шадже А. И. Словарь терминов по экологии — 2-е изд. доп. и перераб. — Майкоп: Изд-во ФГБОУ ВО «МГТУ», 2016. — С. 22. — 92 с. — 100 экз.

Катэгорыя:Экстрэмафілы