Іван Міхайлавіч Кра́снік (, вёска Іванск — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія І. М. Краснік нарадзіўся у вёсцы Іванск (сучасны аграгарадок у Віцебскай вобласці Беларусі). У кастрычніку 1928 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскае артылерыйскае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Беларускім франтах.

360-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк (33-я армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем падпалкоўніка І. М. Красніка вызначыўся 16—22 красавіка 1945 года на тэрыторыі Германіі ў час прарыву абароны праціўніка на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. За ўмелае камандаванне палком, асабістую мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года І. М. Красніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны І. М. Краснік працягваў службу у арміі. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1956 года палкоўнік Краснік у запасе. Жыў у горадзе Барысаў Мінскай вобласці. Памёр 18 лютага 1957 года і пахаваны ў Барысаве.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна 3 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі медалі

Крыніцы

Літаратура

Краснік Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 430.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР