Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў ( — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па распрацоўцы ракетнай тэхнікі ў СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1991, пасмяротна).

Біяграфія

І. Ц. Кляймёнаў нарадзіўся ў сяле Старая Сурава Тамбоўскага павета Тамбоўскай губерні (сучасны Усманскі раён , Расія). У 1918 годзе скончыў земска-гарадскую гімназію ў Маршанску. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. У пачатку 1921 года І. Ц. Кляймёнаў паступіў на вучобу ў 1-ы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў в 1923 годзе быў пераведзены на інжынерны факультэт Акадэміі Паветранага Флоту імя М. Я. Жукоўскага, якую скончыў у 1928 годзе. З 1932 г. кіраваў газадынамічнай лабараторыяй, у 1933—1937 гг. рэактыўным НДІ. Пад кіраўніцтвам І. Ц. Кляймёнава распрацоўваліся рэактыўныя снарады М-8 і М-13 (РС-82 і РС-132) для пускавых установак БМ-13 «Кацюша» і авіяцыйныя пускавыя ўстаноўкі.

2 лістапада 1937 г. І. Ц. Кляймёнаў быў арыштаваны органамі НКУС Масквы. 10 студзеня 1938 г. быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.

І. Ц. Кляймёнаў цалкам рэабілітаваны на пасяджэнні Вярхоўнага суда СССР 11 ліпеня 1955 г.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1991 г. Кляймёнаву Івану Цярэнцьевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Памяць Імем І. Ц. Кляймёнава названы кратар на адваротным баку Месяца.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя Катэгорыя:Заснавальнікі касманаўтыкі