Святое возераІнтэрактыўная карта Рэспублікі Беларусь / Дзяржкартгеацэнтр  — возера ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, на левабярэжнай пойме ракі Сож, за 10 кіламетраў на поўдзень ад горада Слаўгарад, каля вёскі Дубна.

Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 170 метраў, даўжыня берагавой лініі 4,82 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы на ўсходзе вышынёй 3 метры, пад лугам, на захадзе невыразныя. Упадае адзін ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь рачны, плотка, карась, лінь і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа