Англійская тона (доўгая тона) () — назва адзінкі вымярэння масы, якая ў англійскай сістэме мер завецца «тона», гэта робіцца для таго, каб адрозніць яе ад іншых адзінак з той жа назвай (у іншых сістэмах мер).
1 англійская тона = 20 доўгім хандрэдвейтам = 2240 гандлёвым фунтам = дакладна 1016,0469088 кілаграмам.
Англійская тона выкарыстоўвалася ў Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці нацый. Яна была замененая метрычнай тонай пасля афіцыйнага пераходу на метрычную сістэму. Акрамя таго, англійская (або доўгая) тона абмежавана выкарыстоўваецца ў ЗША, у асноўным для вымярэння водазмяшчэння суднаў. Стандартнай тонай у ЗША з'яўляецца кароткая тона. Абедзве адзінкі вызначаныя як 20 хандрэдвейтаў, аднак азначэнні хандрэдвейтаў у англійскай і амерыканскай сістэмах мер адрозніваюцца.
У англійскай мове напісанне слова, якое пазначае традыцыйную тону (), адрозніваецца ад напісання слова, што пазначае метрычную тону ().
Глядзіце таксама Амерыканская тона Тона Фрахтовая тона Англійская сістэма мер
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння масы Катэгорыя:Англійская сістэма мер