Дзмітрый Турлін (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец бабруйскага футбола, з перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года вярнуўся у бабруйскі клуб.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй». У жніўні 2013 года пакінуў «Гарадзею» і ў хуткім часе далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У складзе «Хіміка» трывала гуляў у аснове. У ліпені 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Белшыны» і неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2015 стаў пераважна выхадзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі нападніка.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», але ўжо праз месяц разарваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтана». Сезон 2016 распачаў у аснове «Нафтана», але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан» і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну», дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ў маі вярнуўся ў строй і замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт з «Белшынай». У сезоне 2019 з’яўляўся на полі эпізадычна, па заканчэнні сезона завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера У 2020 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 года.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі