«Мір» – шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Казлова, дом 4а. Адкрыўся 29 снежня 1958 года. Адзін з найстарэйшых кінатэатраў Мінска.
Апісанне і характарыстыкі У кінатэатры 2 камфортных кіназалы з мяккімі крэсламі агульнай умяшчальнасцю 538 месцаў: 1 зала – 350 месцаў; 2 зала (падвышанай камфортнасці) – 188 месцаў.
Тэхнічнае абсталяванне складаюць магутная сістэма аб'ёмнага агучвання Dolby CP 500D (у адной зале) і Dolby CP 650 (у іншым), кінапраектар MEO 5X (у кожнай зале).
У кінатэатры размешчаны вестыбюль, бар.
Кінатэатр «Мір» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Цікавыя факты У кінатэатры доўгі час ажыццяўляўся паказ стэрэакіно - тады яшчэ не выкарыстоўвалася паняцце 3D.
Спасылкі Кінатэатр «Мір» на афіцыйным сайце ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Інтэр'ер кінатэатра «Мір» у 3D
Катэгорыя:Кінатэатры Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:1958 год у Мінску