Інфант Луіш Філіпе (, — ) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.
У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасці бацькі.
1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае ўладаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).
Катэгорыя:Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол Катэгорыя:Кобург-Браганса