Уладзімір Хвашчынскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама». Футбаліст года Беларусі (2022).

Клубная кар’ера

«Дынама» Брэст Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

«Дынама» Мінск У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск», дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.

У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама», якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015 года), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў.

Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.

«Мінск» Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі».

У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце.

Вяртанне ў «Дынама» Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон, а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).

Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама».

«Шахцёр» У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск», дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск і разарваў кантракт з «Шахцёрам».

Трэці прыход у «Дынама» Мінск У ліпені 2020 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама». Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі.

У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій». У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».

Вяртанне ў «Мінск» У студзені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2022 адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказчыкам для беларускіх ігракоў з 2007 года. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі.

Чацвёрты прыход у «Дынама» Мінск У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск» і хутка зноў стаў іграком «Дынама».

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады, аднак пасля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім масчы супраць Сірыі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2013, 2016, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія) Футбаліст года Беларусі: 2022 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года