Фернанду II (Фердынанд II) (поўнае імя Фердынанд Аўгуст Франц Антон ; 29 кастрычніка 1816 — 15 снежня 1885) — кароль Партугаліі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, які кіраваў у 1837—1853 гадах.

Фердынанд нарадзіўся ў Германіі ў сям’і прынца Фердынанда Саксен-Кобург-Гоцкага (1785—1851) і прынцэсы Марыі Антоніі Кахары (1785—1851). У 1836 годзе ажаніўся з каралевай Партугаліі Марыяй II (1819—1853) і заснаваў новую дынастыю. За гады шлюбу ў іх нарадзілася 12 дзяцей: Педру V (1837—1861), муж прынцэсы Стэфаніі Гогенцолерн-Зігмарынген (1837—1859); Луіш I (1838—1889), муж Марыі Піі Італьянскай (1847—1911); Марыя (1840—1840); Жуан Марыя (1842—1861), 8-ы герцаг Бежа; Марыя Ганна (1843—1884), з 1859 жонка Георга I, караля Саксоніі; Антонія Марыя (1845—1913), з 1861 жонка Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген (1835—1905); Фернанду (1846—1861); Аўгусту (1847—1889); Леапольду (1849—1849); Марыя Глорыя (1851—1851); сын (1851); Яўгенія Марыя (1853—1853).

Пасля шлюбу быў падараваны тытул Каралеўскай Высокасці і герцага Браганса. Пасля нараджэння спадчынніка прастола Педру ў 1837 годзе атрымаў ад жонкі тытул караля.

18 (31) ліпеня 1850 атрымаў ад расійскага імператара Мікалая I вышэйшы расійскі ордэн Ордэн Святога Андрэя Першазванага.

У 1853 годзе пасля смерці жонкі быў абвешчаны рэгентам да паўналецця сына (1855). Пасля ўзвходжання на прастол Педру V не гуляў палітычнай ролі.

У 1869 годзе ажаніўся марганатычным шлюбам з опернай спявачкай Ізабелай Хенслер, графіняй Эдла (1836—1929). Адзін час зваўся магчымым кандыдатам на іспанскі прастол, тады вакантны пасля звяржэння Ізабелы II.

Спасылкі Пра Фернанду II

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі