Пётр Георгіевіч Нікіце́нка (, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993). Член Еўрапейскай асацыяцыі па эканоміцы і кіраванні прадпрыемствамі.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гадах на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гадах намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гадах першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гадах дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 года дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гадах дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 года загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. З 2018 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.

Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980). Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006). Медаль Францыска Скарыны (2016). Прэмія прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 года за працу «Проблемы трансформации научно-технических потенциалов и обоснование путей перехода Украины и Беларуси к устойчивому развитию». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл прац «Стратегия и организационно-экономический механизм инновационного развития Республики Беларусь». Залаты знак «За выдатны ўклад у развіццё наасферной культуры» (Ліван, 2016). Залаты медаль Нацыянальнай інжынернай акадэмія Рэспублікі Казахстан (2016).

Асноўныя працы Интенсификация производства и фондоемкость продукции. — Мн.: Беларусь, 1981. Эффективность накопления: Системный императив и метод предпринимательства / П. Г. Никитенко. — Минск: Университетское, 1992. — 180 с. — ISBN 5-7855-0516-9. Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. — Мн.: Право и экономика, 2000. Беларусь — Россия и Украина: региональное измерение экономического сотрудничества / П. Г. Никитенко, Т. С. Вертинская ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск : Право и экономика, 2002. — 70, с. : ил. — ISBN 985-442-091-1. Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения. В 3-х книгах. — Мн., М.: Право и экономика, 2002 (совм. с Андреевым И. Л.). Национальная безопасность Республики Беларусь. Современное состояние и перспективы. — Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.). Императивы инновационного развития Беларуси: Теория, методология, практика. — Мн.: Право и экономика, 2003. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. — Мн.: Белорусская наука, 2006. - 478, с.: ил., табл. — ISBN 985-08-0697-4.

Літаратура Мядзведзеў, В. Ф. Пётр Георгіевіч Нікіценка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / В. Ф. Мядзведзеў, В. М. Бусько // Весці НАН Беларусі: Серыя гуманітарных навук. № 1. 2003. — С. 122—124. Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў — Мн., 2004. — С. 697.

Спасылкі Акадэмік НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч Пётр Георгіевіч Нікіценка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Никитенко Пётр Георгиевич // Партал ЭКОНОМИКА.BY

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ