Сяргей Львовіч Гумілеўскі (, Мінск) — беларускі .
Біяграфія міні|С. Л. Гумілеўскі. Бюст Дж. М. Бернардоні ў Нясвіжскім парку, 1993. Нарадзіўся 29 сакавіка 1963 года ў Мінску. Бацька — скульптар, народны мастак Беларусі Леў Мікалаевіч Гумілеўскі. У 1987 годзе скончыў ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1994 па 1997 стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях: вучыўся ў Леаніда Давідзенкі, Льва Гумілеўскага, Анатоля Арцімовіча, Міхаіла Савіцкага. Член Беларускага саюза мастакоў (1990).
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: «Галубка», Цэнтральны батанічны сад, Мінск кампазіцыя «Юнацтва», Мінск станкавыя працы «Добравешчанне», «Еўфрасіння Полацкая», «Францыск Скарына», «Зорка Венера», «Кветка-лілея» і інш.
Разам з бацькам стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні і інш.
Лаўрэат прэміі Саюзнай Дзяржавы (2010).
Крыніцы