thumb|400 px|Асманскія ўладары ад Асмана I да Мехмеда V Асманскія султаны -- уладары Асманскай імперыі.

Туркі-асманы паходзілі з агузскага племя кайы, які насяляў у Сярэдняй Азіі ў вобласці Балха. Ратуючыся ад нашэсця манголаў, частка племя адвандравала на захад, дзе іх правадыры знаходзіліся на службе ў харэзмшаха Джалал уд-Дзіна. Затым невялікае падраздзяленне кайы, на чале з Эртагрулам, накіравалася ва ўладанне румскага султана Кай-Кубада I, які дараваў яму удж Сёгюта ў Анатолі, на мяжы з візантыйскімі ўладаннямі.

У 1402 годзе сярэднеазіяцкі заваёўнік Цімур разграміў асманаў пад Анкарой. Султан Баязід I патрапіў у палон, дзе і памёр. Дзяржаву асманаў Цімур падзяліў на часткі. Толькі Мурат II змог ізноў аднавіць адзінства дзяржавы. Пайшла магутная экспансія турак з XIV стагоддзя.

У 1517 годзе Селім I знішчыў дзяржаву мамлюкаў у Егіпце, і далучыў Егіпет да сваіх уладанняў. Ён таксама прыняў новы тытул халіф прававерных. Асманскія султаны насілі тытул халіфа аж да 1924 года. 240px|left|thumb|Асманскі Імператарскі штандар.

Паступова ўзмацніўшыся, туркі-асманы захапілі велізарныя тэрыторыі, якія ўключалі ў сябе ўвесь Балканскі паўвостраў, Малую-Азію, Паўночную Афрыку аж да Марока, Сірыю, Палесціну, Аравійскі паўвостраў, Месапатамію, Закаўказзе і Крым.

У 1922 годзе султан Мехмед VI пакінуў краіну. Практычна з гэтага моманту манархія ў Асманскай імперыі перастала існаваць. Дакументальна гэта было аформлена 29 кастрычніка 1923 года, калі была абвешчана Турэцкая рэспубліка. Больш у Турцыі манархія не адраджалася.

Спіс уладароў

Продкі Асманскай дынастыі Шах Сулейман, сын Кайы Алпа, нар. 1178—-1227 уджбей з 1214 года. Эртагрул-бей, сын Шах Сулеймана, нар. 1191, уджбей Сёгюта 1227—1281

Кіраўнікі Асманскай дзяржавы Улубеі Асман I (Фахр уд-Дзін Асман бей) — сын Эртагрула, нар. 1258, уджбей Сёгюта 1281—1299, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1299—1324 Архан (Іхціяр уд-Дзін Архан-бей, празваны таксама Перамаганосны) — сын Асмана I, нар.1288, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1324—1362

Султаны Мурад I — сын Архана, нар.1326, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1362—1389 Баязід I Йылдырым (Маланканосны) — сын Мурада I, нар. 1360, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1389—1402 Сулейман Чэлебі (Высакародны) (Гыяс уд-Дунія вж д-Дашла Сулейман-хан) — сын Баязіда I, нар. 1375, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 1396—1402, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1402/1403—1411 Муса Чэлебі (Салах уд-Дунія вэ д-Дзін Муса-хан) — сын Баязіда I, нар. 1388, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1411—1413 Мехмед I Чэлебі (Гыяс уд-Дзін Мехмед-хан) — сын Баязіда I, нар. 1374, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў малаазійскіх уладанняў у 1402/1403-1413) 1413—1421 Мурад II — сын Мехмеда I, нар. 1404, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1421—1444, 1446—1451

Падзішахі Мехмед II Фаціх (Заваёўнік) — сын Мурада II, нар. 1432, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1444—1446, 1451—1453, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1453—1481 Баязід II Дэрвіш — сын Мехмеда II, нар. 1447, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1481—1512 Селім I Явуз — сын Баязіда II, нар. 1467, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1512—1520, 1-й халіф з дынастыі асманаў 1517—1520 Сулейман I Кануні (празваны туркамі Заканадаўца, а еўрапейцамі Цудоўны) — сын Селіма I (Грознага), нар. 1495, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1520—1566, халіф 1520—1566 Селім II — сын Сулеймана I, нар. 1524, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1566—1574 Мурад III — сын Селіма II, нар. 1546, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1574—1595 Мехмед III — сын Мурада III, нар. 1568, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф1595—1603 Ахмед I — сын Мехмеда III, нар. 1589, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1603—1617 Мустафа I — сын Мехмеда III, нар. 1591, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1617—1618, 1622—1623, пам. 1639 Асман II — сын Ахмеда I, нар. 1604, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1618—1622 Мурад IV — сын Ахмеда I, нар. 1612, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1623—1640 Ібрагім I — сын Ахмеда I, нар. 1615, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1640—1648 Мехмед IV — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1648—1687, пам. 1691 Сулейман II — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1687—1691 Ахмед II — сын Ібрагіма I, нар. 1643, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1691—1695 Мустафа II — сын Мехмеда IV, нар. 1664, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1695—1703 Ахмед III — сын Мехмеда IV, нар. 1673, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1703—1730, пам. 1736 Махмуд I — сын Мустафы II, нар. 1696, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1730—1754 Асман III — сын Мустафы II, нар. 1699, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1754—1757 Мустафа III — сын Ахмеда III, нар. 1717, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1757—1774 Абдул-Хамід I — сын Ахмеда III, нар. 1725, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1774—1789 Селім III — сын Мустафы III, нар. 1761, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1789—1807, пам.1808 Мустафа IV — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1778, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1807—1808 Махмуд II — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1785, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1808—1839 Абдул-Меджыд I — сын Махмуда II, нар. 1823, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1839—1861 Абдул-Азіз — сын Махмуда II, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1861—1876 Мурад V — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1876, пам. 1904 Абдул-Хамід II — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1842, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1876—1909, пам. 1918 Мехмед V Рэшад — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1844, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1909—1918 Мехмед VI Вахідэдзін — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1861, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1918—1922, пам. 1926

Халіф Абдул-Мэджыд II — адзіны халіф у гісторыі Асманскай імперыі, які не меў адначасова тытула султана (1922—1924)

Кіраўнікі бейлікаў Гундуз Алп, сын Эртагрул-бея, бей Эскішэхіра 1301—1306 Ала уд-Дзін Алі-паша, сын Асман-бея I, бей Біледжыка —1333 Сулейман-паша, сын Архан-бея, улубей Карэсі 1347—1357 Якуб-чэлебі, сын Мурат-хана I, улубей Карэсі —1389 Эртагрул-чэлебі, сын Баезіт-хана I, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 1391—1396

Гл. таксама Спіс візіраў Асманскай імперыі

Спасылкі

Атаманская імперыя, яна ж Асманская Даты жыцця і кіраванняў

* Асманскія султаны Катэгорыя:Гісторыя Турцыі Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў