Сяргей Семянюк (нар. ) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Грун-Вайс» з Любена.
Клубная кар’ера Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3» у Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 года правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга).
У лютым 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы.
У пачатку сезона 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.
Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама».
У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй». Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву», з якой неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Аграбізнес» з Валачыска. У ліпені 2022 года перабраўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Крышаў», а ў ліпені 2023 года перайшоў у «Грун-Вайс» з Любена.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык Бурштын Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Германіі