Вадзім Леанідавіч Лакіза (нар. , в. Явар, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Дзятлаве. З 1994 года — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2007 года — загадчык аддзела, з 2012 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння».

2 снежня 2020 года прызначаны дырэктарам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Актыўна ўдзельнічаў (каардынаваў) палітычна матываваныя рэпрэсіі супраць калег. За некалькі тыдняў сем актыўных гісторыкаў атрымалі даведкі пра непрацягненне кантрактаў за подпісам Лакізы, а шэсць чалавек сышлі з Інстытута гісторыі на знак пратэсту. Звольненых гісторыкаў падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў, аднак на рашэнне Лакізы гэта не паўплывала.

Навуковая дзейнасць Займаецца вывучэннем старажытнасцей неаліту і бронзавага веку, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Беларускага Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола. Выявіў і абследаваў звыш 200 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей.

3 2007 года арганізуе і праводзіць археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў, у тым ліку ў зонах будаўніцтва Гродзенскай ГЭС (ГЭС), Астравецкай АЭС і іншага. Даследаваў раскопкамі шматкультурныя паселішчы Пархуты-1, 2, Прырэчча-2, Падгорная-4 (р. Шчара), Мацеўчукі-1 (р. Лебяда), Бершты-2 (р. Котра), Дакудава-5 (р. Нёман), Вілы-1, 2, Каменюкі 6 (р. Лясная Правая), Жылічы-2 ГЭС, 3 ГЭС, 4 ГЭС, 5 ГЭС, Славічы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Кавальцы-3 Турыст, Берагавы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Сіўкава-1 ГЭС, Коматава-2 ГЭС, 4 ГЭС, 6 ГЭС, Пужычы ГЭС (р. Нёман).

Працы

Даследаванне паселішча каменнага і бронзавага вякоў Дакудава 5, р. Нёман, Лідскі раён, Гродзенская вобласць / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 223—224. Даследаванне помнікаў неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Заходняй Беларусі / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 191—194. Даследаванні на Панямонні ў 2003 г. / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 275—276. Драўляны човен са Шчары // Перамога. — 1996. — № . — 16 кастрычніка. — С. Кераміка позняга неаліту і бронзавага веку з паселішча Добры Бор 1 у зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі / Вадзім Лакіза // Археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 1. — С. 35 — 51. Культурна-храналагічная індэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гісторычных навук: 07.00.06: 28.05.2004 / Лакіза Вадзім Леанідавіч; НАН Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Ін-т гісторыі». — Мн., 2003. Культурна-храналагічная індэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння: Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук: абаронена 28.05.04: зацверджана 13.10.04: 07.00.06 / Лакіза Вадзім Леанідавіч. — Мн., 2004. Матэрыялы тшцінецкага часу на Панямонні / В. Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 9. — С. 77 — 93. Новыя знаходкі старажытных чаўноў на Панямонні / Вадзім Лакіза // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1 (17). — Студзень — Люты — Сакавік. — С. 106—112. Падгорная-4 — новы шматкультурны помнік неаліту і бронзавага веку на р. Шчары / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 52 — 68. Пархуты I — новы помнік неаліту і бронзавага веку на Шчары / В. Л. Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1999. — № 14. — С. 104—124. Пахаванне раннябронзавага часу на ніжняй Шчары / В. Л. Лакіза // Весці акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1997. — № 1. — С. 54 — 59. Раскопкі паселішча Кавальцы-3-Тыруст і разведкі на Беларускім Панямонні / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 188—189. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння / В. Л. Лакіза; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 343, с.

У сааўтарстве Абухоўскі, В., Лакіза, В. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Панямоння ў 2002 г. / Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 262—264. Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Ляшкевіч Э. Этапы засялення Бабровіцкага мікрарэгіёна ў фінальным палеаліце — бронзавым веку / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Элона Ляшкевіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 14 — 24. Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М. Раскопкі на Аўгустоўскім канале / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 178—180. Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М., Чарняўскі М. Археалагічнае абследаванне ўзбярэжжаў Нёмана ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Максім Чарняўскі, Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 272—273. Калечыц А., Абухоўскі В., Лакіза В. Работы на Юравіцкай верхнепалеалітычнай стаянцы / Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 177. Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М., Абухоўскі В. Археалагічныя даследаванні ў зоне рэканструкцыі Агінскага канала / Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 201—203. Калечыц А., Чарняўскі М., Абухоўскі В., Лакіза В., Крывальцэвіч М., Язэпенка І., Чарняўскі М. Раскопкі паселішча Жылічы-1 / Алена Калечыц, Міхал Чарняўскі, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза, Мікола Крывальцэвіч, Ігар Язэпенка, Максім Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 274. Крывальцэвіч М., Лакіза В., Макаровіч П. Элементы культуры звонападобных кубкаў і «заходняга Тшцінца» у структурах тшцінецкага культурнага кола тэрыторыі Беларусі / Мікола Крывальцэвіч, Вадзім Лакіза, Пшэмыслаў Макаровіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 27 — 39. Вынікі археалагічных даследаванняў узонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы / Вадзім Лакіза, Зоя Харытановіч, Максім Чарняўскі // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [рэдкал.: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 390, с., л. каляр. іл. : іл., табл. — С. 14. — ISBN 978-985-08-1310-7.

Узнагароды і прэміі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года ў складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа, стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы».

Крыніцы

Літаратура Ткачоў, А. Ю. Лакіза / А. Ю. Ткачоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 6—7. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Катэгорыя:Археолагі Беларусі