Вадзім Дземідовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Клубная кар’ера Распачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама» як паўабаронца. У 2010—2011 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман», у асноўным на пазіцыі нападніка.
У пачатку сезона 2012 трапіў у склад «Гомеля», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». З-за траўмы змог правесці толькі 5 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» і ў лістападзе пакінуў клубВадим Демидович покинул «Торпедо-БелАЗ».
У студзені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У «Белшыне» спачатку звычайна выхадзіў на замену, а ў ліпені стаў іграком стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазней зноў страціў месца ў аснове.
У студзені 2014 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»Футбол. Вадим Демидович заключил контракт с "Нафтаном". Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба на пазіцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном". У першай палове сезона 2015 забіў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказчыкам у камандзе на дадзеным этапе.
17 ліпеня 2015 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе ўжо гуляў трыма гадамі ранейВадим Демидович заключил контракт с "Торпедо-БелАЗ". У складзе «Тарпеда» таксама здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Алексей Белевич стал игроком "Торпедо-БелАЗ", Демидович остался в Жодино. Выдатна правёў сезон 2016, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Минское "Динамо" объявило о подписании Демидовича. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў, часцей толькі выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У жніўні 2017 года, па пагадненні бакоў пакінуўшы «Дынама», стаў іграком «Мінска»Вадим Демидович перешел в "Минск". Спачатку выступаў у аснове «гараджан», аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Вадим Демидович ушел из "Минска".
У сакавіку 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантрактВадим Демидович стал игроком минского "Торпедо". У 11 матчах за «Тарпеда» забіў два галы (абодва з пенальці) і ўжо чэрвені пакінуў камандуДемидович покидает минское «Торпедо». У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком магілёўскага «Дняпра»Демидович стал игроком "Днепра". Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчан, але не забіў ніводнага гола і не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб11 футболистов покинули "Днепр".
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантрактВадим Демидович подписал контракт с "Рухом". З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў дубль «Руха»«Будем заниматься развитием молодых футболистов»: спортивный директор «Руха» Сергей Присяжнюк ответил на вопросы «БГ». Заставаўся ў клубе да пачатку 2022 года, калі ён зняўся са спаборніцтваў.
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.
Сям’я Родны брат Вадзіма Аляксандр таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2016 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Дынама (Брэст) 15 1 2004 Д1 Дынама (Брэст) 1 0 2005 Д1 Дынама (Брэст) 4 1 2006 Д1 Дынама (Брэст) 17 1 2007 Д1 Дынама (Брэст) 15 0 2008 Д1 Дынама (Брэст) 12 0 2009 Д1 Дынама (Брэст) 13 2 2010 Д1 Нёман 29 5 2011 Д1 Нёман 31 5 2012 (1) Д1 Гомель 13 2 2012 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 5 0 2013 Д1 Белшына 22 6 2014 Д1 Нафтан 31 9 2015 (1) Д1 Нафтан 13 4 2015 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 5 2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ 30 12 2017 (1) Д1 Дынама (Мінск) 7 0 2017 (2) Д1 Мінск 8 0 2018 (1) Д1 Тарпеда (Мінск) 11 2 2018 (2) Д1 Дняпро 11 0 2019 Д2 Рух 27 12 2021 Д3 Брэстжылбуд 13 8
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі