Дзмітрый Лебедзеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 годзе перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею». У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй». У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон.
У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею» і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў». Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі» і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну».
У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб, гуляў там да ліпеня. У хуткім часе зноў далучыўся да «Белшыны», дзе выкарыстоўваўся яе ігрок ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з «Астраўцом». Пакінуў клуб у снежні 2023 года і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец