Бор () B — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,811.
Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.
Гісторыя адкрыцця Атрыманы ў 1808 годзе Ж. Л. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам незалежна ад Г. Дэві.
Гісторыя адкрыцця бора пачынаецца не пазней сярэднявечча. Былі знаёмы злучэнні бора, сярод якіх, шырока выкарыстоўваемая бура. У 1702 годзе галандскі ўрач В. Гомберг, награваючы буру з сернай кіслатой, атрымаў борную кіслату, якую пад назвай «заспакаяльная соль Гомберга» выкарыстоўвалася ў медыцыне. У 1747 г. французскі хімік Т. Барон рабіў спробы вызначыць склад буры і высвятліў, што яна складаецца з солі Гомберга і соды. Шведскі хімік Т. Бергман () выказаў меркаванне, што соль Гомберга, хутчэй за ўсё, з'яўляецца борнай кіслатой. У «Табліцы простых целаў» А. Лавуазье ўтрымліваецца тэрмін «борны радыкал», пад якім маецца на ўвазе аксід бору.
Адкрыццё бора належыць некалькім аўтарам. 21 чэрвеня 1808 г. Ж. Л. Гей-Люсак і Л. Ж. Тэнар выступілі з заявай аб сваім адкрыцці, а 30 чэрвеня аб гэтым жа паведаміў Г. Дэві.
Прыродныя крыніцы
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія). Сусветная вытворчасць бору (без уліку СССР) у выглдзе злучэнняў складала ў 1980 годзе 2,4 млн. т.
Прымяненне
У злучэннях з металамі ўтварае звышцвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы. Сінтэтычныя алмазы. Рэгуляцыйныя стрыжні для атамных рэактараў (паглынае нейтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзялення ўрану). Злучэнні бора выкарыстоўваюцца ў якасці паўправадніковых і дыэлектрычных матэрыялаўБор (химич. элемент) .
Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне. Каля паловы штучных і прыродных злучэнняў бора выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, каля 30 % ў вытворчасці мыйных сродкаў, 4—5 % — у мэтах вытворчасці фарбаў, гербіцыдаў, металургічных флюсаў і інш.
Літаратура
Спасылкі Бор (химич. элемент) Бор на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Паўметалы Катэгорыя:Бор