Вальфрам () W — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 74. Тугаплаўкі цяжкі метал светла-шэрага колеру.

Прыродныя крыніцы У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца, найбольш распаўсюджаны мінерал — вальфраміт. Радовішчы ў Расіі (Урал, Каўказ, Забайкалле), Кыргызстане, Казахстане, КНР, КНДР, ЗША, Балівіі, Аўстраліі, Партугаліі, Перу, Тайландзе, М'янме.

Прымяненне Электратэхніка і радыётэхніка (ніці лямпаў накальвання, электроды для атрымання плазмы), атамная і авіяцыйна-касмічная тэхніка (высокатэмпературныя ўстойлівыя матэрыялы, напр.вальфраму карбіды).

Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы