Перыкл (; ~494 — 429 гг. да н.э.), старажытнагрэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, стратэг Афінаў (444 — 431; 429 гг. да н.э.).

Біяграфія Паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду, сын Ксанціпа і Агарысты; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхільнікаў дэмакратыі; працягнуў распачатую Эфіальтам дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Афінаў. Ініцыіраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбранні большасці службовых асоб і увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры Перыкле вялося шырокае ваеннае, грамадскае і культавае будаўніцтва. Пачынаючы з 447 да н.э. быў адбудаваны афінскі Акропаль з такімі будынкамі, як Парфенон і Прапілеі. Знешняя палітыка Перыкла мела на мэце забяспячэнне марской магутнасці Афінаў, цэнтралізацыю Архэ Афінскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палітыка ўключала вывад афінскіх пасяленняў на заваяваныя і саюзныя тэрыторыі, падаўленне выступленняў саюзнікаў (паўстанне на Самасе ў 440 да н.э.). Кіраванне Перыкла паспрыяла палітычнаму і эканамічнаму росквіту Афінаў, іх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр старажытнага свету. Памёр ад чумы ў час вайны.

Быў сябрам філосафа Анаксагора, ад каго, паводле паданняў, навучыўся ўменню валодаць сабою ва ўсіх акалічнасцях жыцця. Вядомыя верагодныя выявы на дзвюх гермах, з Цівалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, і той, што заховаўецца ў Брытанскім музеі. Нязвыкласць выяваў у тым, што Перыкл паказаны з карынфскім шлемам, ссунутым на патыліцу. Гэта тлумачаць тым, што, хоць сам прыгожы, Перыкл меў непрыгожую, завостраную ўверсе, форму галавы, якую высмейвалі«Галава-цыбуліна». тагачасныя аўтары камедый, і якую пажадалі скрыць скульптары, напр., Крэсілай.

Літаратура Крыніцы Фукідыд. Гісторыя Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл Арыстоцель. Афінская палітыя Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка

Даследаванні на рускай мове

на англійскай мове

на нямецкай мове

Willrich Н., Perikles, Gött., 1936; на французскай мове

на італьянскай мове

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў Катэгорыя:Удзельнікі Пелапанескай вайны Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія аратары Катэгорыя:Аратары Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Палітыкі Афін Катэгорыя:Военачальнікі Афін Катэгорыя:Гісторыя Грэцыі Катэгорыя:Палітыкі Старажытнай Грэцыі