Волава () Sn — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 50. Серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 47-е месца. У самародным стане практычна не сустракаецца, знаходзяць волава пераважна ў выглядзе мінералаў касітэрыта і станіна. Галоўныя пастаўшчыкі волава на сусветны рынак — Балівія, Інданезія, Малайзія, Расія, Казахстан, Нігерыя.

Прымяненне Каля паловы ўсяго здабываемага волава ідзе на выраб белай бляхі (ліставое жалеза, пакрытае волавам), з якой вырабляюць бляшанкі. Чыстае волава прымяняюць у электрычных кандэнсатарах.

Існуюць шматлікія сплавы волава: з меддзю — бронза, з вісмутам, кадміем — шматлікія прыпоі, з меддзю і сурмой — бабіты (сплавы для падшыпнікаў).

Крыніцы

Спасылкі

Волава на Webelements

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Лёгкія металы Катэгорыя:Волава