Ка́менец () або Камяне́ц () — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на рацэ Лясная. Размешчаны за 39 км ад Брэста, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Брэст, на аўтамабільнай дарозе Брэст — Каменюкі.

Назва Тапонім «Каменец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узнікла паселішча.

У 1795—1940 горад меў афіцыйную назву Каменец-Літоўскі дзеля адрознення ад украінскага Камянца-Падольскага.

13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца.

Гісторыя Упершыню згаданы ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1276 годам, калі ўладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч пабудаваў «горад» Каменец і мураваную вежу ў ім:

Некаторыя аўтары даюць памылковую ранейшую дату першай згадкі — 1196 год.

У 1289 годзе галіцкі князь Юрый Львовіч разбурыў горад.

У 1366 годзе Каменец згадваецца як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, ва ўладанне вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадах Каменец быў ва ўладанні зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. Тым часам у горадзе быў палац-замак.

Жыхары Каменца бралі ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). З 1413 года горад быў цэнтрам Камянецкага павета Троцкага ваяводства. Знаходзіўся на гандлёвым шляху з Брэста ў Гродна і з Кракава ў Вільню.

26 чэрвеня 1503 года вялікі князь Аляксандр надаў Каменцу магдэбургскае права, а ў 1524годзе Жыгімонт Стары — гарадскі герб «у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім». У 1520 годзе ўвайшоў у склад Падляшскага ваяводства, у 1565—1566 гадах паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы — у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVII—XVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі горад. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц. У 1723 тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшоў у склад Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Жыхары Камянца адразу жа пачалі барацьбу за свае мяшчанскія правы ў новай дзяржаве, для чаго захоўвалі і выкарыстоўвалі арыгіналы прывілеяў манархаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы ПаспалітайСоркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1381. — Арк. 11—12..

У сярэдзіне ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасцейскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчын, 2 маслабойні.

У 1939 Каменец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 годзе ў склад Каменца ўключана вёска Замосты, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Каменецкага пассаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)..

24 чэрвеня 1983 Каменец зноў атрымаў статус горада.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1830 год — 927 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 738, мяшчан-хрысціян і сялян 176, жабракоў 14; 1850 год — 2,9 тыс. чал.; 1878 год — 6 855 чал., у тым ліку 5 900 іўдзеяў; 1893 год — 1 640 чал.; 1897 год — 4,6 тыс. чал. XX стагоддзе: 1921 год — 2 348 чал.; 1972 год — 5,1 тыс. чал.; 1991 год — 8,3 тыс. чал.; 1997 год — 9,4 тыс. чал.Камянец // С. 78. XXI стагоддзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2005 год — 8,7 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2009 год — 8 447 чал. (перапіс); 2016 год — 8 405 чал.; 2017 год — 8 401 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Пералік прамысловых прадпрыемстваў Каменца Сумеснае расійска-беларускае акцыянернае таварыства «Белавежскія сыры» Камянецкі філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Савушкін прадукт» Прыватнае нарыхтоўча-вытворчае гандлёва-ўнітарнае прадпрыемства «Камянецкі каапнарыхтпрамгандаль»

Транспарт Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога Брэст — Камянюкі, да Брэста — каля 40 км. 19 лютага у горадзе адкрыты аўтобусны рух.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.

Медыцына Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Культура Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клуб, кінатэатр, 2 бібліятэкі, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа».

Спорт Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.

Забудова

У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.

Славутасці

Камянецкая вежа (1271—1288) Гімназія (1931) Гістарычная забудова горада (кан. ХІХ — пач. ХХ стагоддзяў; фрагменты) Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1925) Могілкі старыя каталіцкія (XVIII—XX стагоддзі) Сінагога Царква Святога Сімяона (1914) Камянецкія ліпы — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Помнік Алексу (1985, ск. Аляксандр Лышчык)

Страчаная спадчына: Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1723)

Вядомыя асобы Міхал Францішак Карповіч (1744—1803) — палітычны і царкоўны дзеяч ВКЛ, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 года. Георгій Канстанцінавіч Кескевіч (нар. 1951) — беларускі архітэктар. Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. 1960) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Вячаслаў Віктаравіч Калацэй (нар. 1971) — беларускі культуролаг. Сяргей Уладзіміравіч Панько — беларускі хірург.

Зноскі

Літаратура

Kamieniec // S. 763—764.

Спасылкі

м. Каменец на Radzima.org Інфармацыя на старонцы BrestObl.com Каменец — Беларусь у лепшым выглядзе Каменец — rzeczpospolita.com Отчет об экспедиции в Каменец (20-21 июня 2008 года)