Жы́ткавічы () — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва (2017).

Назва Жыткавічы стаяць паабапал рэчкі Жыткаўкі, якая выцякае з паўднёва-заходняга ўзбярэжжа возера Князь або ЖыдГеологические исследования на территории бывшей Минской губернии. По данным научной литературы и собственным исследованиям составил профессор и академик П. А. Тутковский. Часть II. Витебск, 1925. С. 241. (цяпер "Чырвонае").

Паводле географа В. Жучкевіча, назва ад прозвішча, што ад слова "жыта"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 124..

Герб У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе раку Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць пра род Кучукаў-Сестранцэвічаў, якіх называюць першымі вядомымі уладальнікамі паселішча. Аднак, на праўдзе першымі ўладальнікамі былі Кучукі герба «Сякера», якіх з Кучакамі-Сестранцэвічамі сталі блытаць пазней.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 годам як маёнтак Жыдкавічы ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска Слуцкага княства, першы вядомы ўладальнік — Конрад Кучук герба «Сякера».

У складзе Расійскай імперыі З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 годзе чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Найноўшы час У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войск кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямельDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 .

У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.

З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобласці. З 19 лістапада 1971 г. — горадУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335)..

У 1990 годзе ў склад Жыткавіч уключаны пасёлак СасновыРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г., 23 студзеня, 20 лютага, 19 красавіка і 28 чэрвеня 1990 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009)., у 2014 годзе — вёскі Подаўж, Заброддзе, Кажановічы і пасёлак ЗападныРешение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Жыткавіцкі раён і горад Жыткавічы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Жыткавіцкі раён.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 год — 1200 чал. XX стагоддзе: 1938 год — 4300 чал.; 1959 год — 5400 чал.; 1970 год — 7900 чал.; 1995 год — 17,6 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 16,6 тыс. чал.; 2010 год — 15,9 тыс. чал.; 2016 год — 15 933 чал.; 2017 год — 16 019 чал.; 2025 год — 15 788 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў: Азёрны — паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён БМУ — заходняя частка горада Зубраня — цэнтральная частка горада Сельгастэхніка — паўднёва-заходняя частка горада Усходні — паўночная частка горада

Славутасці Свята-Параскева-Пятніцкая царква, пабудавана на месцы старой. Каменны крыж, у царкве на могілках. Паводле павер’яў, гэты крыж штогод павялічваецца ў памерах. Касцёл Святога Юзафа.

Страчаная спадчына

Свята-Троіцкая царква, згарэла ў 1972 годзе — помнік драўлянага дойлідства.

Вядомыя асобы Віктар Францавіч Багдановіч — генерал-лейтэнант. Аляксандр Міхайлавіч Беленчык — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір Буднік — беларускі кампазітар. Леанід Юр’евіч Марголін (1957—2026) — расійскі музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар, аранжыроўшчык. Ісаак Якаўлевіч Маўшовіч (нар. 1933) — украінскі вучоны ў галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіныhttps://esu.com.ua/article-68206. Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч — дэпутат ПП НС РБ 2-га склікання. Алесь Таболіч (нар. 1979) — музыкант, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак. Рыгор Барысавіч Фрайман (нар. 1935)https://slanlib.ru/kraevedenie/galereya-zemlyakov/pochetnyij-grazhdanin/frajman-grigorij-brisovich/ Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова — сучасны беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Гл. таксама Футбольны клуб ЮАС Новае Палессе

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

«Жыткавічы: жыта»  — сайт горада Жыткавічы