Пе́трыкаў () — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна.
Геаграфія Знаходзіцца за 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляроўка на лініі Калінкавічы — Лунінец; аўтадарогі на Мазыр, Калінкавічы, Жыткавічы. Прыстань на Прыпяці, побач з горадам у прыпяць упадае рака Убарць.
Гісторыя На ўскраіне сучаснага Петрыкава беларускія археолагі выявілі славянскае селішча VI—VII ст. Яго жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды і ляпілі посуд з гліны.Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання: у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016. — С. 53.
Петрыкаў вядомы з 1523 года як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэты час ён уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.
У першай палове XVI стагоддзя князь Юрый Алелькавіч пабудаваў Петрыкаўскі замак, які быў разбураны ў 1534—1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. У 1595—1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі Севярына Налівайкі.
Падчас Казацкай вайны (1648—1654) быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады. З 1600 да 1917 года буйны маёнтак Петрыкаў (Петрыкаў, Брынёў, Смятанічы, Сялюцічы, Ляскавічы, Найда, Боклань, Курыцічы, Белановічы і інш.) належаў графам Хадкевічам.
З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1848 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званнеСоркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 137..
З 1924 года — цэнтр раёна, з 1925 года — горад.
2 ліпеня 1959 года ў склад горада ўключаны вёскі Белка і Чырвоны АгароднікРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10..
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Петрыкаўскі раён і горад Петрыкаў, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Петрыкаўскі раён.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1897 год — 5,5 тыс. чал. XX стагоддзе: 1939 год — 5,8 тыс. чал, 1959 год — 7,2 тыс., 1970 год — 8,5 тыс. чал., 1995 год — 12,6 тыс. чал., 2000 год — 11,6 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 10,5 тыс. чал.; 2014 год — 10 408 чал.; 2016 год — 10 223 чал.; 2017 год — 10 076 чал., 2022 год — 10 127 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзітавага жвіру і інш. Гасцініца «Прыпяць».
Культура Падлеткавы клуб «Пралескі» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў тэатра «Крэатыў» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца» Петрыкаўскага РДК, вакальная студыя Петрыкаўскага РДК.
Нематэрыяльная спадчына
Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці — .
Славутасці Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі Петрыкаўская Свята-Мікалаеўская царква 1910 г. Петрыкаўская Свята-Пакроўская царква 18 ст. Спаса-Ушэсцеўская царква 1890 г. Мемарыяльныя калоны ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
Вядомыя асобы
Валянціна Сяргееўна Вяргей (нар. 1946) — беларускі археолаг. Леў Мееравіч Лейтман (1896—1974) — беларускі мастак і педагог. Міхаіл Фёдаравіч Дзячко (1912—1987) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953). Машэ Барух Лазебнік (1879—1956)https://library.osu.edu/projects/hebrew-lexicon/02813.php Іаан (Пашын) (1881—1938) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Тураўскі (1923—1926). Мікалай Антонавіч Скеп’ян (нар. 1931) — вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Абрам Хаімавіч Турэцкі (1905—1975) — беларускі матэматык. Сямён Ісаевіч Турэцкі (1912—1995)https://jewsencyclopedia.com/index.php/ТУРЕЦКИЙ_Семен_Исаевич Барыс Іосіфавіч Шкляр (1912—1998)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства