Му́рманск — горад у Расіі, цэнтр Мурманскай вобласці, горад-герой. Насельніцтва (2005) — 320,9 тыс. жыхароў, гэта найбуйнейшы горад у свеце на поўнач ад палярнага круга. Мурманск — вялікі порт на ўзбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае.
У горадзе знаходзіцца аддзяленне беларускага пасольства.
Гісторыя Заснаваны 21 верасня 1916 года ў сувязі са стварэннем марскога порта ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 гадоў быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 года ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 года — цэнтр Мурманскай губерні, з 1927 года — Мурманскай акругі Ленінградскай вобласці, з 1938 года абласны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забеспячэнні СССР і арміі, бо праз яго ішлі грузы, якія паступалі з краін-саюзніц па барацьбе з нацысцкай Германіяй.
Насельніцтва
Адукацыя і культура Мурманскі арктычны ўніверсітэт
Эканоміка Галоўныя галіны прамысловасці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасць будматэрыялаў.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Алена Беркава Сяргей Курохін — расійскі музыкант. Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў — расійскі дзяржаўны дзеяч. Людміла Георгіеўна Сядых (нар. 1945) — беларускі архітэктар. Сямён Смунёў (нар. 1995) — беларускі футбаліст.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Аддзяленне беларускага пасольства
Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці