Ко́мі (Рэспубліка Комі) (, ) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Сталіца — горад Сыктыўкар. Найбуйнейшыя гарады: Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.

Геаграфія Рэспубліка размешчана на захадзе ад Уральскіх гор, на паўночным захадзе Заходне-Сібірскай раўніны, на крайнім паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі ў межах Пячорскай і Мезенска-Вычагодскай нізін, Сярэдняга і Паўднёвага Цімана, заходніх схілаў Уральскіх гор (Паўночны, Прыпалярны і Палярны Урал).

Тэрыторыя рэспублікі распасціраецца ад Паўночных Увалаў на поўдні да Пай-Хоя на паўночным усходзе (паміж 59°12' і 68°25' паўночнай шыраты), ад Пінега-Мязенскага міжрэчча на захадзе да водападзелу басейнаў рэк Пячоры і Абі, які праходзіць па Уральскім хрыбце на ўсходзе (паміж 45°25' і 66°10' усходняй даўгаты).

Лясы займаюць больш 70 % тэрыторыі, балоты — каля 15 %. 32 800 км² на Паўночным Урале пакрытыя некранутымі лясамі. Унікальная тэрыторыя — Пячора-Ілыцкі запаведнік. У 1985 годзе запаведнік быў уключаны ў спіс біясферных. Праз дзесяць гадоў, па рашэнні ЮНЕСКА, запаведнік з ахоўнай і буфернай зонамі і нацыянальны парк «Югыд У», аб'яднаныя пад агульнай назвай «Некранутыя лясы Комі», былі занесеныя ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Межы: Ненецкая аўтаномная акруга (поўнач, паўночны ўсход), Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (паўночны ўсход, усход), Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (паўднёвы ўсход, поўдзень), Свярдлоўская вобласць (поўдзень), Пермскі край (поўдзень), Кіраўская вобласць (поўдзень, паўднёвы захад, захад), Архангельская вобласць (паўночны захад, поўнач).

Рэкі і азёры Асноўныя рэкі: Іжма Мезень Пячора Сысала Уса Вашка Вычагда Вым Сіндарскае возера Ямвозера

Карысныя выкапні На тэрыторыі рэспублікі здабываецца вугаль, нафта, прыродны газ, золата і дыяменты.

Клімат

Зіма даволі доўгая і халодная, лета, хоць і кароткае, але цалкам цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня: −17 °C (у паўднёвай частцы) і −20 °C (у паўночнай частцы) Сярэдняя тэмпература ліпеня: +11 °C (у паўночнай частцы) і +15 °C (у паўднёвай частцы) Ападкі: ад 700 мм у год.

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка дзеліцца на 14 раёнаў:

Іжэмскі раён Княжпагосцкі раён Кайгародскі раён Карткяроскі раён Прылузскі раён Саснагорскі раён Сыктыўдзінскі раён Сысольскі раён Троіцка-Пячорскі раён Удорскі раён Усць-Вымскі раён Усць-Куломскі раён Усць-Цылемскі раён Ухцінскі раён

Найбуйнейшыя гарады Сыктыўкар, Ухта, Варкута.

Дэмаграфія Насельніцтва: 1 018 674 (2002) Гарадское: 766 587 (75,3 %) Сельскае: 252 087 (24,7 %) Мужчыны: 488 316 (47,9 %) Жанчыны: 530 358 (52,1 %) Жанчын на 1000 мужчын: 1086 Сярэдні ўзрост: 34,5 г. Гарадскога насельніцтва: 33,7 г. Сельскага насельніцтва: 36,8 г. Мужчын: 32,3 г. Мужчын: 36,8 г. Колькасць прыватных гаспадарак: 381,626 (з 992 612 чалавек) Гарадскіх: 289 854 (з 749 329 чалавек) Сельскіх: 91 772 (з 243 283 чалавек) Статыстыка аховы здароўя (2005) Нараджэнняў: 10 975 (каэфіцыент нараджальнасці 11,1) Смярцей: 15 074 (каэфіцыент смяротнасці 15,2)

Этнічны склад насельніцтва перапіс 1926 перапіс 1939 перапіс 1959 перапіс 1970 перапіс 1979 перапіс 1989 перапіс 2002 Комі 191 245 (92,2 %) 231 301 (72,5 %) 245 074 (30,4 %) 276 178 (28,6 %) 280 798 (25,3 %) 291 542 (23,3 %) 256 464 (25,2 %) Рускія 13 731 (6,6%) 70 226 (22,0%) 389 995 (48,4%) 512 203 (53,1%) 629 523 (56,7%) 721 780 (57,7%) 607 021 (59,6%) Украінцы 34 (0,0%) 6010 (1,9%) 80 132 (9,9%) 82 955 (8,6%) 94 154 (8,5%) 104 170 (8,3%) 62 115 (6,1%) Беларусы 11 (0,0 %) 3323 (1,0 %) 22 339 (2,8 %) 24 706 (3,1 %) 24 763 (2,2 %) 26 730 (2,1 %) 15 212 (1,5 %) Татары 32 (0,0 %) 709 (0,2 %) 8459 (1,0 %) 11 906 (1,5 %) 17 836 (1,6 %) 25 980 (2,1 %) 15 680 (1,5 %) Немцы 15 (0,0 %) 2617 (0,8 %) 19 805 (2,5 %) 14 647 (1,8 %) 13 339 (1,2 %) 12 866 (1,0 %) 9246 (0,9 %) Іншыя 2246 (1,1 %) 4810 (1,5 %) 40 395 (5,0 %) 42 207 (4,4 %) 49 948 (4,5 %) 67 779 (5,4 %) 52 936 (5,2 %)

Літаратура

Спасылкі