Бірута, сапраўднае імя Амелія ДаравінскаяБеларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., 2005. або Дзеравінская (; ) — беларуская і польская фалькларыст і этнограф.

Біяграфія Нарадзілася ў 1863 годзе ў в. Ройсталі (цяпер у межах Вільні).

Вучылася ў Варшаве. Працавала настаўніцай у Лідскім павеце.

Праводзіла этнаграфічныя назіранні ў Лідскім павеце, запісвала беларускі фальклор. Напісала манаграфію «Народ Лідскага павета» (або «Апісанне Лідскага павета»), але цэнзура не дазволіла яе друк, праца не збераглася. Друкавалася з 1889 года ў краязнаўчым часопісе «Wisła», дзе апублікаваны яе нарыс «Дажынкі на Літве», з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, і паданні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакальную гару» (у Ваўкавыскім павеце). Пасмяротна выйшла найбольш значная публікацыя Біруты — «Беларускія песні з Лідскага павета», 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейна-бытавыя, рэкруцкія, любоўныя песні), у часопіс «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» (1892. Т. 16), і нарыс «Над прускай граніцай», апісанне жыццёвага укладу літоўцаў паўднёва-заходняй часткі Ковенскай губерні — у часопісе «Wisła» (1899. Т. 13). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з дзейнасцю Біруты (А. Даравінскай), зберагаюцца ў архівах Вільні і Варшавы.

Памерла 27 ліпеня 1891 года.

Літаратура Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., 2005. Бирута // Биографический справочник — Минск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с. Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4 Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11.

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Этнографы Польшчы