Марыя Захарэвіч () — беларуская , Народная артыстка БССР (1977), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984), прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Ганаровая ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатра «Арт. С». Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2012)Марыі Захарэвіч прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці» // Рэгіянальная газета.
У 2007 годзе рэжысёр Сяргей Лук’янчыкаў зняў пра Захарэвіч дакументальны фільм «Аб чым баліць душа»Марына Коктыш. Марыя ЗАХАРЭВIЧ: «Вельмі часта, калі чалавек старэе, ён робіцца незаўважным для акружаючых…» // Народная Воля, 15 чэрвеня 2007.
Ролі
Праца ў тэатры Апошні шанц — Паліна Іванаўна Аптымістычная камедыя — камісар Безыменная зорка — незнаёмая Вольга — Вольга Дзеці сонца — Алена Залатая карэта — Дашачка І змоўклі птушкі — Наталля Фадзееўна Лес — Гурмыжская Людзі на балоце — Ганна Навальніца — Варвара На дне — Ганна Пагарэльцы — Наталля Мікалаеўна Пакуль вы маладыя — Галя Жураўка Памяць сэрца — Кацярына Міхайлаўна Паўлінка — Альжбета, вядучая Перад вячэрай — Верачка Плач перапёлкі — Ганна Праўду! Нічога, акрамя праўды!!! — Браент Страсці па Аўдзею — Варвара Сэрца на далоні — Зося Савіч Святая святых — Марыя Традыцыйны збор — Ліза Хрэнава Тутэйшыя — Гануля Зношчыха У ноч зацьмення месяца — Танкабіке Успаміны — Люба Характары — жонка Яўхіма П’яных Эшалон — Маша Я не пакіну цябе… Нэцці, + рэжэсура
Праца ў кіно 1967: Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка 1967: І ніхто іншы 1969: Сыны сыходзяць у бой 1970: Руіны страляюць — Марыся 1971: Дзень маіх сыноў — эпізод 1972: Зімарадак — маці Зоі 1973: Тартак 1974: Ясь і Яніна — Клара Іванаўна 1977: Чорная бяроза — эпізод 1978: Час абраў нас 1980: Палаводдзе 1981: Кантрольная па спецыяльнасці — эпізод 1981: Людзі на балоце 1982: Подых навальніцы 1984: Прабач нас, першае каханне 1988: Наш бронецягнік — эпізод 1990: Франка — жонка Хама 1993: У папа быў сабака… 1993—1997: Справа Лахоўскага — Марфа Ілінічна, гаспадыня дому, дзе спыняўся Вася-Лох 2006: Спакуса — старая 2010: Помста
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года — за ўдзел у радыёспектаклях «Рыбакова хата» Якуба Коласа і «Хамуціус» А. Куляшова, ордэн Дружбы народаў (1986), медаль «Ветэран працы» (1987), медаль Францыска Скарыны (1996), ордэн Францыска Скарыны (2020), прыз «Крыштальная Паўлінка» (2004).
Цікавыя факты Афіцыйна дзень нараджэння запісаны 28 лістапада, калі Марыю ахрысціліТаццяна Падаляк. Артыстка з народа — Марыя Захарэвіч // Звязда, 22 лістапада 2006.
Літаратура
Спасылкі
Жыццяпіс на Арм. С Купалаўскі тэатр Кінатэатр.ру
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці