Асі́навіца (, ) — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавета. Насельніцтва 9 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 76 км ад Гомеля.
На поўдні і захадзе мяжуе з лесам. На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з драўлянай, сядзібнага тыпу, забудовы ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас, 6 жыхароў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтр — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва XX стагоддзе: 1925 — 9 двароў; 1959 — 105 жыхароў (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2004 — 9 гаспадарак, 9 жыхароў
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стараруднянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна