Рэ́пля (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вярэйкаўскага сельсавета.
Да 2013 года Рэпля ўваходзіла ў склад Рэплеўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области . Насельніцтва 582 чал. (2007).
Геаграфія Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рось.
Гісторыя Упершыню Рэпля згадваецца ў XVI ст. З 1558 г. ёй валодалі Станіслаў Адахоўскі, Мікалай Ясенскі, Іван Карп, Масальскія, у 1620-х перайшла да Сцыпіёнаў, пазней да Юрыя Валовіча. Станам на 1690 г. тут было 12 двароў, касцёл, карчма, млын.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рэпля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1796 існавалі аднайменныя фальварак і прыватнае мястэчка ва ўладанні Юзафа Завадскага. На 1836 г. — прыватны і духоўны фальварак, 3 двары, касцёл.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рэпля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Рэпля ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 177 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1836 — 53 чал. XX стагоддзе: 1914 — 107 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 529 чал.; 1 студзеня 2004 — 498 чал.; 1.1.2007 — 582 чал.
Інфраструктура У Рэплі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці Капліца-пахавальня (пач. XX ст.) Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (пач. XX ст.) Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Страчаная спадчына Касцёл (XVIII ст., разабраны ў 1900-я)
Літаратура Repla // S. 620. — С. 20.
Спасылкі
Рэпля на Radzima.org
Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства