Масальскія — княжацкі род гербу ўласнага «Масальскі»; Рурыкавічы, нашчадкі чарнігаўскіх князёў.

Паходжанне Карачаўскі князь Святаслаў Цітавіч у шлюбе з князёўнай Фядорай, дачкой вялікага князя літоўскага Альгерда, меў 7 сыноў і дачку. Адзін з іх — Юрый — у канцы XIV ст. атрымаў ува ўдзел частку Карачаўскага княства з горадам Масальскам. Яго сыны Васіль, Уладзімір і Сямён супольна валодалі Масальскім княствам, якое ў 1492 годзе захапіў вялікі князь маскоўскі Іван III.

Вялікалітоўская (гарадзенская) галіна Масальскіх узвысілася ў XVIII стагоддзі да ўзроўню магнатэрыі і параднілася з найбагацейшымі родамі Рэчы Паспалітай.

Вядомыя асобы з вялікалітоўскай галіны Аляксандр Масальскі (?—1645) — ваявода менскі Міхал Юзаф Масальскі (каля 1700—1768) — польны і вялікі гетман літоўскі Юзаф Адрыян Масальскі (каля 1726—1765) — маршалак сейма 1752 года ў Гродне. Ігнацы Якуб Масальскі (1727—1794) — біскуп віленскі

Іканаграфія роду Масальскіх

Крыніцы

Літаратура

Поліщук В. В. Городенська гілка князів Масальських на Волині У XVI ст. (Руська титулована знать Великого Князівства Литовського у структурі шляхетського землеволодіння) // Українсь­кий істо­рич­ний жур­нал, № 2, 2008. -- C. 4–16.

Спасылкі