Ігар Піліпавіч Хадановіч (, вёска Шпількі, , Мінская вобласць — , ) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г., пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». З 1963 г. працаваў у Мінскім абкаме камсамола, у 1964—1966 гг. — у газеце «Літаратура і мастацтва». Загінуў ад бандыцкага нападу.

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «За акном дождж» (1967), «На досвітку» (1986).

Творы Хлеб. [верш] // Чырвоная змена. 29 снежня 1957. За акном дождж. Апавяданні. Мінск. 1967. На досвітку. Апавяданні, нарысы, з запісных кніжак і пісьмаў. Мінск. 1986.

Успаміны Анатоль Вярцінскі ў сваёй кнізе «Высокае неба ідэала» піша, што «ў асобе Ігара Хадановіча ішоў у нашу літаратуру сапраўдны талент, ішоў мастак-псіхолаг, мастак-даследчык...».

Літаратура

Тарасава Т. М. Хадановіч Ігар // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157. Драздова З. У. Хадановіч Ігар. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157—158.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта