Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Гісторыя Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня.

Месцы правядзення святаў

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках: 1994 — Полацк (6 жніўня) 1995 — Тураў (6 жніўня) 1996 — Навагрудак (6 жніўня) 1997 — Нясвіж (6 жніўня) 1998 — Орша (6 верасня) 1999 — Пінск (5 верасня) 2000 — Заслаўе (3 верасня) 2001 — Мсціслаў (2 верасня) 2002 — Мір (1 верасня) 2003 — Полацк (у другі раз; 7 верасня) 2004 — Тураў (у другі раз; 5 верасня) 2005 — Камянец (4 верасня) 2006 — Паставы (3 верасня) 2007 — Шклоў (2 верасня) 2008 — Барысаў (7 веарсня) 2009 — Смаргонь (6 верасня) 2010 — Хойнікі (5 верасня) 2011 — Ганцавічы (4 верасня) 2012 — Глыбокае (2 верасня) 2013 — Быхаў (1 верасня) 2014 — Заслаўе (у другі раз; 7 верасня) 2015 — Шчучын (6 верасня) 2016 — Рагачоў (4 верасня) 2017 — Полацк (у трэці раз; 3 верасня) 2018 — Іванава (2 верасня) 2019 — Слонім (1 верасня) 2020 — Бялынічы (6 верасня) 2021 — Капыль (5 верасня) 2022 — Добруш (3-4 верасня) 2023 — Гарадок (2-3 верасня) 2024 — Івацэвічы (31 жніўня — 1 верасеня) 2025 — Ліда (7 верасня) 2026 — Касцюковічы (5 верасня) 2027 — Маладзечна (5 верасня)

У філатэліі

Гл. таксама Дажынкі

Літаратура

Спасылкі Сайт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства Праект «Дзень беларускага пісьменства» Выстаўка «Гісторыя Дня беларускага пісьменства ў паштовых канвертах»

Катэгорыя:Святы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнасць Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе